Дабротная фурнiтура
Акуратныя спражкі з моцнага металу дапоўняць сучасны і стылёвы вобраз
Першакласная скура
Якасны рэмень можна насіць гадамі, ён праслужыць доўга
Кожны ўнікальны
З’яўляючыся аксэсуарамі ручнога вырабу, рамяні надаюць нотку эксклюзіўнасці
Якасць важней за колькасць, хай рэчы служаць доўга. Я ствараю даўгавечныя, функцыянальныя рамяні з першакласнай скуры. Толькі сумленная ручная праца.
Прыгожая, якасная натуральная скура прыгожая сама па сабе.
Даўжыня рэменя індывідуальная для кожнага чалавека, каб рэмень ідэальна сядзеў – з кожным заказчыкам працую персанальна.
Спражкі на рамянях літыя, з суцэльнага металу – латуні або нержавеючай сталі. Строгія і лаканічныя.
Адметнай асаблівасцю спражак з гарачай эмаллю з’яўляецца ўстойлівасць колераў. Такі дэкор добра захоўвае сваю насычанасць нават праз стагоддзі.
Латуневыя спражкі валодаюць высокай трываласцю і даўгавечнасцю. Пры выкарыстанні прыгожа старэюць, пакрываючыся пацінай, і блішчаць у месцах трэння.
Рамяні са спражкамі з нержавеючай сталі – гэта трываласць, непадуладная часу. У дадатак грунтоўная надзейнасць мае цудоўны знешні выгляд.













