Правілы аплаты, дастаўкі і зварота

Аформіць заказ праз сайт вельмі проста:

Для вашай зручнасці прадугледжана аплата банкаўскай картай, выпушчанай ў любой валюце. Прымаюцца плацяжы па наступных банкаўскіх картах: Visa, MasterCard, Белкарт.

• Усе кошты на сайце ўказаныя ў беларускіх рублях, таму афармленне заказа і сам плацёж таксама адбываецца ў беларускіх рублях. Калі валюта вашай карткі іншая – спішацца сумма заказа паводле курса плацёжнай сістэмы на момант аплаты і ў адпаведнасці з тарыфамі вашага банка для міжнародных анлайн плацяжоў.

Пасля націску кнопкі «ПАЦВЕРДЗІЦЬ ЗАКАЗ» вы пяройдзеце на адмысловую абароненую плацежную старонку працэсінгавай сістэмы bePaid.

На плацежнай старонцы будзе паказаны нумар заказа і сума плацяжу. Для аплаты вам неабходна ўвесці свае картачныя дадзеныя і пацвердзіць плацёж, націснуўшы кнопку “Аплаціць”. 

Калі ваша карта падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэмай будзе прапанавана прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўладальніка карты на старонцы вашага банка (банка, які выдаў вашу карту).

Пасля аплаты я скантактуюся з вамі для ўдакладнення дэталяў заказа. Звяртаю вашую ўвагу, што пасля правядзення плацяжу на ўказаны вамі электронны адрас прыйдзе пацвярджэнне аплаты. Прашу вас захоўваць дадзеныя аплаты.

Плацяжы па банкаўскіх картках ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацёжная старонка сістэмы bePaid адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы даных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.

Зварот грашовых сродкаў ажыццяўляецца на карту, з якой раней была праведзена аплата. Тэрмін паступлення грашовых сродкаў на карту ад 3 да 30 дзён з моманту ажыццяўлення звароту (залежыць ад вашага банка).

Прадстаўленая вамі персанальная інфармацыя (напрыклад: імя, адрас, тэлефон, e-mail, нумар банкаўскай карты і іншае) з’яўляецца канфідэнцыйнай і не падлягае разгалашэнню. Дадзеныя карткі перадаюцца толькі ў зашыфраваным выглядзе і не захоўваюцца на гэтым інтэрнет-рэсурсе.

Аплаціць заказ Вы можаце таксама праз сістэму “Разлік” (АРІП) Сэрвіс E-POS, у любым зручным для вас месцы, у зручны для вас час, у зручным для вас пункце банкаўскага абслугоўвання:
– інтэрнэт-банку,
– з дапамогай мабільнага банкінгу,
– інфакіёску,
– касе банкаў,
– банкамаце і г.д.
Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак, у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Для правядзення плацяжу з дапамогай E-POS неабходна:

Адсканаваць QR-code

Або абраць :
• Пункт “Сістэма “Разлік” (АРІП) • Сэрвіс E-POS • E-POS – аплата тавараў і паслуг

1. Для аплаты ўвесці Асабовы рахунак у фармаце 33408-1-X (дзе X – нумар заказа)
2. Праверыць карэктнасць інфармацыі
3. Здзейсніць плацёж.

Калі Вы здзяйсняеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму “Разлік” (АРІП).

Калі ў вас узніклі дадатковыя пытанні па аплаце, просьба звязвацца са мной па кантактным тэлефоне +375 29 7285723 ці на пошту mail@piatro.by

• Дастаўка па Беларусі і па свеце ажыццяўляецца “Белпоштай” да вашага паштовага аддзялення. Калі вам больш зручна атрымаць заказ у аддзяленні “Еўрапошты”, калі ласка пазначце гэта пры афармленні заказа.

Дастаўка ажыццяўляецца па тым адрасе, які вы пазначаеце ў заказе.

• Кошт перасылкі:
па Беларусі – бясплатна
Аўстралія – ад 48,90 руб.
Мексіка – ад 37,70 руб.
Канада – ад 39,80 руб.
ЗША – ад, 55,50 руб. (часова не даступна)
ва ўсе іншыя краіны – ад 29,50 руб.  

Канчатковая сума дастаўкі залежыць ад колькасці і вагі рамянёў, якія вы выбралі, падлічваецца аўтаматычна і будзе бачная на старонцы фарміравання заказа (уводу адраса) перад аплатай.

Тэрмін адпраўкі: на наступны працоўны дзень ад моманту гатоўнасці заказа. Тэрмін вытворчасці пазначаецца ў каталогу для кожнага рэмня асобна.

•  Тэрмін дастаўкі па Беларусі: 2-5 дзён ад моманту адпраўкі і залежыць ад адлегласці вашага аддзялення. Тэрмін міжнароднай дастаўкі: 7-30 дзён (залежыць ад рэгіёна). Пры міжнароднай дастаўцы мажлівыя мытныя сборы ў краіне атрымання (за кошт пакупніка). 

Пасля адпраўкі заказа вам высылаецца трэк-нумар для адсочвання яго месцазнаходжання.

Дастаўка па свеце ажыццяўляецца пасля 100% аплаты заказа.  Для дастаўкі па Беларусі існуе магчымасць аплаты пры атрыманні заказа на пошце (у гэтым выпадку высылаю пасылку з накладзеным плацяжом). 

Калі ў Вас узніклі дадатковыя пытанні па дастаўцы, просьба звязвацца са мной па кантактным тэлефоне +375 29 7285723 ці на пошту mail@piatro.by

• Зварот не ўжыванага тавара ажыццяўляецца не пазней за 14 дзён з моманту атрымання тавару.

• Для вяртання тавара неабходна напісаць ліст на электронную пошту mail@piatro.by з тлумачэннем прычыны вяртання.

• Пасля дамоўленасці трэба адправіць тавар поштай на мой адрас для паштовых адпраўленняў: вул. Маскоўская 245-85, Брэст, 224023, Беларусь.

•  Тавар створаны па індывідуальнаму заказу (напрыклад з імянной гравіроўкай) абмену і звароту не падлягае.

•  Аплата за вяртанне бракаванага тавару – за мой кошт. Па іншай прычыне – за кошт пакупніка.

• Зварот грашовых сродкаў ажыццяўляецца пасля атрымання тавара. Пры аплаце банкаўскай плацежнай карткай зварот наяўнымі грашовымі сродкамі не дапускаецца. Парадак звароту рэгулюецца правіламі плацежных сістэм. Зварот грашовых сродкаў ажыццяўляецца на карту, з якой раней была праведзена аплата.

Тэрмін вяртання грашовых сродкаў на картку да 30 (трыццаці) дзён. Але , як правіла, складае не больш за 7 (сем) каляндарных дзён і залежыць ад банка эмітэнта, які выпусціў картку. Сума вяртання раўняецца суме пакупкі.

Калі ў Вас узніклі дадатковыя пытанні, просьба звязвацца са мной па кантактным тэлефоне +375 29 7285723 ці на пошту mail@piatro.by

Гарантыйны тэрмін на рамяні з моманту пакупкі складае 5 гадоў. Гарантыя распаўсюджваецца на паломку ці пашкоджанне металічнай фурнітуры рэменя.

Гарантыя не распаўсюджваецца на дэфекты, якія ўзніклі ў выніку няправільнай эксплуатацыі, а менавіта:
– механічныя пашкоджанні рэменя, такія як: драпіны, увагнутасці, пацёртасці, плямы, змена колеру, натуральны знос, тэхналагічнае састарванне або іншыя нефункцыянальныя змены вонкавага выгляду прадукту, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні вырабу;

– няправільнае захоўванне;

– нядбайнае абслугоўванне і догляд;

– ужыванне рэменя не па прызначэнні.

• Скура вельмі трывалы матэрыял і можа праслужыць вам доўгія гады, а пацёртасці часу зробяць ваш рэмень унікальным. Але памятайце, што неахайнае абыходжанне прыводзіць да пашкоджання. Таму пры выкарыстанні памятайце пра наступныя правілы догляду за рэменем:

– захоўвайце рэмень у сухім месцы;

– калі раптам ваш рэмень намокне – пратрыце яго сухім ручніком і дайце высахнуць у пакаёвых умовах, без тэмпературнага нагрэву, які дэфармуе скуру і абязводжвае яе;

– выцірайце бруд са скуры вільготнай (але не мокрай!) анучкай. Лепей карыстайцеся спецыяльнымі сродкамі для догляду за скурай у адпаведнасці з інструкцыяй па іх выкарыстанні;

– рамяні можна захоўваць на вешалках ці ў згорнутым выглядзе ў скрыні, каб пазбегнуць іх скамячання ці пашкоджання. Абавязкова расшпільвайце іх перад захоўваннем, каб не было лішняй нагрузкі на скуру;

– ніколі не захоўвайце рэмень у пластыкавых пакетах.