• Скура адрозніваецца асаблівай трываласцю і шчыльнасцю. Рэмень будзе служыць верай і праўдай.
• Ніты і літая спражка з латуні (выдатная якасць). Памеры спражкі звонку: 78*50 мм. Пры выкарыстанні прыгожа старэе, пакрываючыся пацінай, і блішчыць у месцах трэння.
• Даўжыня рэменя індывідуальная для кожнага чалавека, каб рэмень ідэальна сядзеў – калі ласка, пазначце акружнасць вашай таліі.
• Гарантыйны тэрмін на рамяні з моманту пакупкі складае 5 гадоў. Гарантыя распаўсюджваецца на паломку ці пашкоджанне металічнай фурнітуры рэменя.
• Кошт перасылкі Белпоштай: па Беларусі – бясплатна.
• Сума дастаўкі за мяжу залежыць ад краіны і колькасці рамянёў, якія вы выбралі, падлічваецца аўтаматычна і будзе бачная на старонцы фарміравання заказа (уводу адраса) перад аплатай.
Не анёл у трубу уструбіў —
3 хмары бог старому Ною гаварыў:
«Поўна з краем чаша гневу майго
На людзкія грахі ды бясчыннасьці.
Вось надойдзе часіна суворая,
Лінуць з неба залівы бязьмерныя
I абмыюць ад бруду смуроднага
Ўсю зямлю яны, белы-вольны сьвет».
Пачынаў тут Ной будаваць каўчэг
З таго дзерава ліванскага.
Ўшыркі гэтаму каўчэгу — сто лакцёў,
А ўдаўжкі — болей тысячы.
Ды узяў туды Ной і птах і зьвяроў,
Каб ня зьвёўся іх род з зямлі.
Ды ня плыў к яму з мора сіняга
Страцім-лебедзь — горды, моцны птах.
Яго звычаі — арліныя,
Яго ўцехі — сакаліныя;
Пер’і-пер’ечкі бялеюцца
Ды на золку агнявеюцца.
У яго ў крыле — трыста тры пяры:
Узмахне крылом — быццам бор шуміць,
Узмахне другім — што мяцель гудзіць.
Як учнуць дажджы — пацякла вада,
Разьлілася горш ад павадкі,
Затапіла ўсе лугі-лагі,
Ўсе лугі-лагі, ўсе лясы-бары;
Уздымаецца вышэй ад гор.
Птахі ў небе стаей лётаюць,
Енчаць жаласна, ад нуды крычаць,
Выглядаюць стуль прытулачку.
А па ўсёй зямлі толыкі хвалі б’юць,
Толькі хвалі б’юць белай пенаю.
Ды па ім дужы, сьмелы плавае
Страцім-лебедзь — горды, моцны птах.
Узмахне крылом — быццам бор шуміць,
Узмахне другім — як мяцель гудзіць.
І населі тут на лебедзя
Птахі дробныя усёй стаею.
Лебедзь з сілы выбіваецца,
Птушкі ажна усьцяшаюцца.
Дзень ён плавае, другі-трэці дзень,
На чацьверты стаў прасіць-маліць:
«Вы ўзьляціце хоць на час які,
Выбіваюся з астатніх сіл.
Дайце вы грудзям, гэй, вальней ўздыхнуць!
Дайце вы крылам, гэй, шырэй ўзмахнуць!»
Не паслухалі птахі лебедзя.
Пацямнела у яго ў вачах,
Крыльлі ўрэшце падламаліся,
Галава ў ваду апусьцілася.
І пайшоў на дно мора сіняга
Страцім-лебедзь — моцны, горды птах.
Ад усіх цяпер (патомкі ёсьць,
Ды няма адных — Страцімавых.
1916.


































